Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/11/by_media_antikor_vid/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2019 23:58
11.07.2019 13:17 Відэа, Улада

Канюк: Распачынанне крымінальных спраў у дачыненні да адваката былога галоўнага інжынера МЗКЦ выклікала насцярожанасць

Генеральная пракуратура Беларусі правярае крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненні да адваката былога галоўнага інжынера ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" Андрэя Галавача. Пра гэта генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў журналістам 11 ліпеня перад пасяджэннем Міждзяржаўнага савета СНД па супрацьдзеянні карупцыі.

"Распачынанне крымінальных спраў у дачыненні да адваката выклікала насцярожанасць у мяне як у суддзі. Я столькі гадоў прапрацаваў суддзёй, ведаю, што гэта такое, гэта выклікала насцярожанасць. Мы вельмі сур'ёзна правяраем справы, распачатыя ў дачыненні да адваката, не выключаю, што там будуць Генеральнай пракуратурай прынятыя кардынальныя рашэнні", — сказаў Канюк.

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН