Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/13/ru_1010655_574896/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 12:07
13.07.2019 12:12 Спорт

Памёр вядомы хакейны варатар, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі і трэнер Аляксандр Шумідуб

Мінск, 13 ліпеня. Сённяшняй ноччу на 56-м годзе жыцця памёр вядомы ў мінулым галкіпер, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, апошнім часам — трэнер варатароў "Гомеля" Аляксандр Шумідуб, паведамляецца на сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

Выхаванец сталічнага "Юнацтва", Шумідуб, які першыя крокі ў прафесійным хакеі зрабіў у мінскім "Дынама", прызнаваўся найлепшым гульцом Беларусі (1991), быў прызёрам юнацкага чэмпіянату Еўропы (1982), выйграў увесь камплект узнагарод унутранага першынства, у тым ліку золата ў 1997 годзе , тройчы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату УЕХЛ.

Пасля заканчэння кар'еры хакеіста Шумідуб працаваў трэнерам варатароў. У Гомелі заснаваў першую ў краіне школу галкіпераў. У аднайменным клубе адказваў за варатарскую лінію з 2005 года.

"Сёння ў беларускага хакея вельмі сумны дзень. Наша варатарская школа страціла спецыяліста, які вельмі шмат зрабіў для яе развіцця. Аляксандр Мікалаевіч належыць да той кагорты беларускіх галкіпераў, якія доўгі час дазвалялі нам не турбавацца за апошнія рубяжы нацыянальнай зборнай. У далейшым, завяршыўшы кар'еру гульца, Шумідуб стаў выдатным трэнерам, прадуктыўна працуючы з новым пакаленнем айчынных варатароў з усёй краіны. Прыносім шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Мікалаевіча, а таксама верым у тое, што яго справа працягне жыць", — прыводзіць сайт федэрацыі словы яе кіраўніка Генадзя Савілава.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН