Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/15/ru_1010801_558899/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 12:07
15.07.2019 20:27 Грамадства

Беларуская чыгунка: На перагоне Крупкі — Прыяміна сышлі з рэек сем парожніх вагонаў грузавога цягніка

Мінск, 15 ліпеня. Пра аварыю на маскоўскім напрамку паведаміла вечарам 15 ліпеня прэс-служба Беларускай чыгункі.

У 16.08 на перагоне Крупкі — Прыяміна пры руху грузавога цягніка Орша — Мінск "адбыўся сход 7 парожніх вагонаў". Усяго ў саставе было 89 вагонаў.

Беларуская чыгунка "праводзіць работы па аднаўленні руху цягнікоў" на пуці. Задзейнічаныя аднаўленчыя цягнікі са станцый Орша-Цэнтральная і Мінск-Сартавальны.

"Пацярпелых няма. У выніку здарэння шкоды экалогіі не нанесена", — адзначаецца ў рэлізе.

Рух цягнікоў у абодвух напрамках арганізаваны па другім пуці. У выніку інцыдэнту адбыліся змены ў графіку руху некаторых пасажырскіх цягнікоў. У прыватнасці цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 704 Мінск — Віцебск адпраўленнем у 17.04 рухаецца змененым маршрутам праз Маладзечна і Полацк. Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 612 Баранавічы — Віцебск/Крычаў адпраўленнем у 15.10 рухаецца змененым маршрутам ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Асіповічы і Магілёў.

Прычына здарэння высвятляецца. Для расследавання інцыдэнту створаная камісія.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН