Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/15/ru_1010806_223366/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 11:57
15.07.2019 20:58 Грамадства

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце непраўдзівага паведамлення аб мініраванні абкамаў БРСМ

Мінск, 15 ліпеня. Па факце ілжывага паведамлення аб мініраванні памяшканняў абласных і сталічнага камітэтаў БРСМ Ленінскі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу на падставе ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса.

Згодна са звесткамі следства, на электронныя паштовыя скрыні камітэтаў 15 ліпеня паступілі паведамленні аб мініраванні. "У самыя кароткія тэрміны праваахоўнымі органамі прынятыя меры па арганізацыі бяспекі грамадзян. На месцы здарэнняў выбывалі следча-аператыўныя і сапёрна-тэхнічныя групы. Ні на адным з аб'ектаў выбуховых прыладаў не выяўлена", — адзначаецца ў рэлізе аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

У рамках распачатай крымінальнай справы ў Мінску і абласных цэнтрах "праводзяцца агляды камп'ютарнай тэхнікі, дапытваюцца сведкі, усталёўваецца асоба падазронага".

Следчы камітэт звяртае ўвагу грамадзян на тое, што яўна ілжывае паведамленне аб небяспецы — выбуху, падпале і іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, — цягне крымінальную адказнасць, што наступае з 14 гадоў. Максімальнае пакаранне згодна з артыкулам 340 КК — сем гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, заканадаўства прадугледжвае кампенсацыю вінаватым усіх выдаткаў, якія панеслі экстранныя службы пры рэагаванні на ілжывае паведамленне.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН