Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/17/ru_1011000_1011001/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 07:22
17.07.2019 17:35 Грамадства

Прадстаўнік пастаўшчыка феерверкаў: Следства звальвае віну на нашых супрацоўнікаў

Мінск, 17 ліпеня. У абавязкі грамадзян РФ, затрыманых падчас расследавання выбухаў салюту да Дня Незалежнасці, не ўваходзіла падрыхтоўка снарадаў да запуску, заявіў тэхнічны дырэктар расійскай кампаніі ААТ "Піра-Рос" Канстанцін Шапавалаў у інтэрв'ю МІА "Россия сегодня".

"Мы лічым, што следства звальвае віну на нашых супрацоўнікаў, таму што ў іх задачу не ўваходзіла падрыхтоўка снарадаў да запуску. У іх задачу ўваходзіла: запіс праграмы салюту на пульты праграмавання, настройка апаратуры запуску і адсочванне запуску для аказання нейкай тэхнічнай дапамогі. У нас няма з імі сувязі. У нас няма ніякай інфармацыі, як і што яны рабілі. На кожны салют мы адпраўляем кагосьці ад сваёй кампаніі. Гэтыя хлопцы ў Мінск прыехалі першы раз", — паведаміў Шапавалаў.

Ён адзначыў, што не мае сувязі з затрыманымі супрацоўнікамі. "У нас няма ніякіх зваротаў, нічога з беларускага боку. Адзінае, мы нанялі адвакатаў і рыхтуем свае матэрыялы. Для падтрымкі сем'яў мы звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў, падтрымліваем сувязь з консулам. Робім усё, што магчыма. Але да нейкіх афіцыйных расследаванняў мерапрыемства нас проста не прыцягваюць. Пакуль ідзе ўсё праз адвакатаў", — заявіў прадстаўнік кампаніі.

Увечары 3 ліпеня падчас святочнага салюту ў Мінску адбылося чатыры выбухі снарадаў для феерверку, з прычыны чаго раненні атрымалі не менш за 10 чалавек, паведамляў раней Следчы камітэт. Адна жанчына памерла на месцы здарэння. СК распачаў справу па ч. 2 арт. 299 КК (парушэнне правілаў абыходжання з выбухованебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

На наступны дзень былі затрыманыя двое падазраваных — прадстаўнікі расійскага прадпрыемства — пастаўшчыка феерверкаў. 28-гадовы і 25-гадовы мужчыны прыбылі ў Беларусь спецыяльна для аказання тэхнічнай і іншай дапамогі пры падрыхтоўцы да святочнага салюту. Усяго па справе праходзяць чатыры чалавекі, двум выстаўлены абвінавачанні, двое знаходзяцца ў статусе падазроных.

Паводле дадзеных следства, яны "дапусцілі парушэнне парадку працы з феерверачными вырабамі", "а менавіта ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі пры зараджанні марцір, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі".

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239