Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/18/ru_1011089_1011090/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 13:04
18.07.2019 16:29 Палітыка

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за наведванне Валаама

Мінск, 18 ліпеня. На перамовах з Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка падзякаваў яму за паездку на Валаам.

"Гэта не проста была нейкая азнаямляльная экскурсія, нашы вытокі там. Нашы карані там — нашай веры, моцных, сапраўдных людзей. Не думаю, што прэзідэнт Расіі кагосьці вось так вадзіў за руку і паказваў, ведаючы дасканала гэтыя ўсе месцы. Я вельмі цаню, што вы ўчора мяне там правялі і паказалі ўсё гэта. Думка ў мяне была пра тое, як нам, беларусам, працягнуць гэты шлях на Валааме і ў іншых нашых манастырах. Тым больш беларусаў мы там шмат сустракалі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

На востраў Валаам (Ладажскае возера) Пуцін і Лукашэнка ездзілі 17 ліпеня. Яны пабывалі ў Спаса-Праабражэнскім Валаамскім мужчынскім манастыры і наведалі асноўны храм манастыра, дзе захоўваюцца мошчы заснавальнікаў Валаама Сергія і Германа, мошчы Анціпа Валаамскага і ікона Валаамскай Божай Маці. Каля абраза прэзідэнты і малодшы сын Лукашэнкі Мікалай запалілі свечкі. Пуцін і Лукашэнка таксама агледзелі скіт у імя Усіх Святых, царкву Смаленскай іконы Божай Маці на тэрыторыі Смаленскага скіта, наведалі капліцу, асвечаную ў гонар сям'і цара Мікалая II, востраў Светлы. Яны таксама наведалі Свята-Уладзімірскі скіт, дзе размешчана Уладзімірская царква, азнаёміліся з экспазіцыяй манастырскага музея.

Па дарозе з Валаама ў Санкт-Пецярбург кіраўнікі дзяржаў пабывалі ў яшчэ адной вядомай мясціне — Канеўскім Раство-Багародзічным мужчынскім манастыры, размешчаным на востраве Канявец. Лукашэнка і Пуцін пакланіліся мошчам Арсенія Канеўскага, які з'яўляецца заснавальнікам манастыра, запалілі свечку, агледзелі верхні храм Раства-Багародзічнага сабора, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Абмяркоўваючы сваю рабочую паездку ў Санкт-Пецярбург 9 ліпеня на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам у Мінску, Лукашэнка адзначыў, што многія СМІ, асабліва апазіцыйныя, актыўна мусіруюць тэму наведвання прэзідэнтамі Валаама, мяркуючы, што там будуць дасягнуты "нейкія таемныя дамоўленасці". "Ды мы не збіраемся на Валааме нешта таемна вырашаць — гэта прэзідэнта Расіі прапанова. Гэта наша праваслаўная святыня, я там проста павінен пабываць. Я яму ўдзячны, што ён мне яе асабіста пакажа і раскажа, як ён узнаўляецца, што зроблена там. Нічога тайнага", — запэўніў Лукашэнка.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239