Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/19/eu_1011255_1011256/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 02:48
19.07.2019 20:21 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка разлічвае на "далейшае паглыбленне палітычнага дыялогу" пры новым старшыні Еўракамісіі

Мінск, 19 ліпеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў былога міністра абароны Германіі 60-гадовую Урсулу фон дэр Ляйен з абраннем на пасаду прэзідэнта Еўрапейскай камісіі.

"Упэўнены, што вашы багаты прафесійны вопыт і асабістыя якасці будуць садзейнічаць умацаванню гістарычнай ролі Еўрасаюза па кансалідацыі краін на падставе агульных каштоўнасцяў, сярод якіх мір, незалежнасць і ўстойлівае развіццё", — гаворыцца ў віншаванні, якое цытуе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на "далейшае паглыбленне палітычнага дыялогу і напаўненне новым практычным зместам двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС у гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах".

Афіцыйны лідар "выказаў надзею на магчымасць сумеснага абмеркавання пытанняў міжнароднага парадку дня, накіраваных на пабудову бяспечнай і упэўненай будучыні ў Еўропе".

Фон дэр Ляйен стала першай жанчынай на пасадзе прэзідэнта Еўракамісіі. Яна ўступіць на пасаду ў лістападзе гэтага года. Маці семярых дзяцей. Цяпер ЕС узначальвае 64-гадовы Жан-Клод Юнкер (Люксембург).

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239