Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/20/ru_1011166_123/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 02:01
20.07.2019 10:36 Эканоміка

Пасол Вялікабрытаніі: У Беларусь дагэтуль даволі складана інвеставаць

Мінск, 20 ліпеня. "Зніжэнне бюракратычнай нагрузкі зрабіла б Беларусь больш прывабнай для брытанскага бізнесу" — такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелаПАН пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб, якая ў жніўні з'язджае з Мінска ў сувязі са сканчэннем дыпламатычнай місіі.

"Важная таксама ўстойлівасць эканомікі, упэўненасць у заўтрашнім дні і зразумелыя правілы гульні, — дадала яна. — Калі бізнес-асяроддзе зарэгуляванае, калі мае месца бюракратыя і правілы гульні штодзень мяняюцца, то ні адзін інвестар не захоча працаваць і застацца ў краіне. Важна быць упэўненым у законах, каб яны не мяняліся раптоўна".

Як лічыць Гіб, Беларусі неабходна больш актыўна прасоўваць сябе ў міжнароднай супольнасці, паказваць і расказваць аб практычных прыкладах паспяховага вядзення бізнесу. "Гэта міф, што любы бізнесмен у Вялікабрытаніі ці іншай краіне з самага ранку думае: "Дзе б я мог інвеставаць сёння? О, ёсць жа Беларусь!" Гэта зусім не так. У свеце ёсць канкурэнцыя, ёсць іншыя краіны, якія, магчыма, больш прывабныя і цікавыя для інвестараў, у якія прасцей інвеставаць, чым у Беларусь. У вашу краіну да гэтага часу даволі складана інвеставаць", — заўважыла дыпламат.

"У мяне ёсць прыклад брытанскай кампаніі, якая даволі даўно тут працуе. Яна не займаецца інвестыцыямі, але прадае тут свае рухавікі. Цяпер у іх наладзіліся тут добрыя адносіны, яны ўжо разумеюць беларускі рынак і заканадаўства, упарта працягваюць развіваць тут свой бізнес. Але ўсё ж лічаць, што тут складана працаваць, у тым ліку з-за вялікай бюракратыі", — распавяла Гіб.

Пасол прывяла дадзеныя беларускай афіцыйнай статыстыкі, згодна з якімі колькасць кампаній з брытанскімі інвестыцыямі ў Беларусі зменшылася з 264 у пачатку 2016 года да 211 — на пачатак гэтага. "Але гэта не зусім дакладныя дадзеныя, таму што большасць інвестыцый з Вялікабрытаніі на самай справе расійскія — гэта кампаніі з Расіі, у якіх ёсць офіс у Лондане. Так што, я б сказала, што гэта не зусім брытанскія інвестыцыі", — заўважыла яна.

Ёсць франчайз-кампаніі — MotherCare, Next, Accessorize. Але такіх кампаній мала, заключыла брытанскі дыпламат.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239