Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/21/ru_1011290_123456/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 05:44
21.07.2019 08:06 Эканоміка

"Белнафтахім" аб'явіў аб зніжэнні цэн на аўтамабільнае паліва

Мінск, 21 ліпеня. "У адпаведнасці з прынятай канцэрнам "Белнафтахім "палітыкай па фарміраванні цэн на нафтапрадукты рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 21 ліпеня 2019 г. памяншаюцца на 1 капейку", — паведаміла прэс-служба канцэрна.

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,56 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,66, АІ-98-К5-Еўра — 1,88, дызельнага паліва — 1,66 рубля.

Канцэрн рэгулюе цану маторнага паліва на ўнутраным рынку, усталёўваючы гранічныя максімальныя цэны на нафтапрадукты.

З-за росту цаны нафты для беларускіх НПЗ "Белнафтахім" у 2018-м і да пачатку лета 2019 года практычна штотыдзень павялічваў цану на аўтамабільнае паліва. У мінулым годзе большасць відаў паліва даражэла 27 разоў, сёлета — 15 разоў (апошні раз 2 чэрвеня).

9 чэрвеня цана бензіну АІ-95-К5-Еўра і дызпаліва ДТ-К5 была зніжана на капейку. Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра засталася ранейшай. 16 чэрвеня на капейку патаннелі ўсе віды паліва.

"Сабекошт беларускага паліва напрамую залежыць ад цаны нафты на сусветным рынку (доля сыравіны ў выдатках 85—90%) і курсу беларускага рубля. Цана нафты, якая імпартуецца ў Рэспубліку Беларусь, прывязаная да сусветных каціровак на нафту. Пры прыняцці рашэнняў аб змяненні гранічных цэн на паліва ўлічваецца таксама ўзровень цэн на паліва ў сумежных краінах і шэраг сацыяльных фактараў", — тлумачылі раней у "Белнафтахіме".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239