Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/25/ru_1011708_250014/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 21:04
25.07.2019 13:42 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк чакае інфляцыю паводле вынікаў года "блізу 5%"

Мінск, 25 ліпеня. У першым паўгоддзі інфляцыя крыху апярэджвала мэтавы параметр, але чакаецца, што паводле вынікаў года гэты паказчык складзецца на ўзроўні, блізкім да запланаваных 5%, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Пытанні забеспячэння цэнавай і фінансавай стабільнасці ў першым паўгоддзі разгледзелі 25 ліпеня ўдзельнікі пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка.

"У першым паўгоддзі 2019 года фактычны ўзровень гадавой інфляцыі некалькі апярэджваў мэтавы параметр, што было абумоўленае часовымі фактарамі, уплыў якіх паступова вычэрпваецца", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

У другім паўгоддзі чакаецца далейшае зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў. "Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, да канца года інфляцыя стабілізуецца блізу 5%", — паказвае рэгулятар.

Манетарныя ўмовы, якія склаліся ў другім квартале 2019 года і "адлюстроўваюць агульны ўплыў працэнтных ставак і абменнага курсу на эканоміку, у цэлым захоўвалі свой нейтральны характар", адзначае Нацбанк.

"У мэтах захавання фінансавай стабільнасці ў першым паўгоддзі 2019 года была працягнутая праца па абмежаванні сістэмных рызык, падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў і паляпшэнні іх структуры, дэвалютызацыі эканомікі, арганізацыі бяспечнага функцыянавання банкаў і іншых фінансавых арганізацый, а таксама эфектыўнай працы плацежнай сістэмы", — гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з ацэнкай рэгулятара, дасягнутыя вынікі ў галіне цэнавай і фінансавай стабільнасці ў сукупнасці фармуюць спрыяльныя ўмовы і аснову для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі.

Як паведамлялася раней, у чэрвені спажывецкія цэны знізіліся ў Беларусі на 0,06% у параўнанні з маем. З пачатку года (у параўнанні са снежнем) інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%. У гадавым вымярэнні інфляцыя ў чэрвені (у параўнанні з чэрвенем 2018 года) склала 5,7%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239