Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/25/ru_1011728_865479/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 04:53
25.07.2019 14:57 Грамадства, Эканоміка

У Рэчыцы шасцярых абвінавачаных вызвалілі ад адказнасці ў зале суда ў сувязі з папраўкамі ў Крымінальны кодэкс

Гомель, 25 ліпеня. У Рэчыцы шасцярых абвінавачаных вызвалілі ад адказнасці ў зале суда ў сувязі са зменай заканадаўства, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія ўвайшлі ў сілу 19 ліпеня, закранулі злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, такія як ілжэпрадпрымальніцтва, перашкода законнай прадпрымальніцкай дзейнасці, парушэнне антыманапольнага заканадаўства і дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта. Акрамя таго, праведзеная частковая дэкрыміналізацыя такога злачынства, як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

У той жа дзень, 19 ліпеня, суд Рэчыцкага раёна разглядаў крымінальную справу ў дачыненні да шасці чалавек на падставе артыкулаў эканамічнай скіраванасці і лжэпрадпрымальніцтва. Паводле інфармацыі прэс-службы Вярхоўнага суда, жанчына стварыла і ўзначаліла злачынную групу, у склад якой увайшлі асобы, што займаліся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Згодна са звесткамі следства, яны закуплялі ў Літве агародніну і садавіну, пастаўлялі ў Беларусь і прадавалі па падробленых дакументах. У выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці быў атрыманы даход у 958 тыс. 998 рублёў.

Аднак у сувязі з уваходжаннем у сілу закона, які ліквідаваў пакаранне за такія дзеянні, суд прыняў пастанову аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці гэтых грамадзян. Вытворчасць па крымінальнай справе спыненая. Абвінавачаныя вызваленыя з-пад варты ў зале суда.

Пастанова ў законную сілу не ўвайшла і можа быць абскарджаная альбо апратэставаная.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН