Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/26/eu_1011916_1011917/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 14:18
26.07.2019 19:32 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

МЗС выказала пратэст у сувязі з "умяшаннем урада Літоўскай Рэспублікі" ў здзелку з удзелам беларускага суб'екта гаспадарання

Мінск, 26 ліпеня. Міністэрства замежных спраў 26 ліпеня выклікала часовага паверанага ў справах Літвы ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст.

"Падставай стала ўмяшанне ўрада Літоўскай Рэспублікі ў камерцыйную здзелку з удзелам беларускага суб'екта гаспадарання па надуманых падставах "неадпаведнасці інтарэсам нацыянальнай бяспекі". У выніку беларуская кампанія, якая цалкам задавальняе ўсім патрабаванням і якая прапаноўвала найбольш выгадныя ўмовы, была фактычна выключана з праекта", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства.

"Аргументы, прыведзеныя літоўскім бокам для абгрунтавання прынятага рашэння, з'яўляюцца адкрыта недружалюбнымі і ствараюць небяспечны прэцэдэнт палітызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы", — лічыць МЗС.

Такія дзеянні літоўскага боку "грунтуюцца на памылковым меркаванні і наносяць відавочную шкоду гандлёва-эканамічным адносінам дзвюх краін".

Назва суб'екта гаспадарання і характар здзелкі не называюцца. БелаПАН пакуль не ўдалося атрымаць тлумачэнне знешнепалітычнага ведамства.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239