Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/27/ru_1011939_123/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 12:56
27.07.2019 13:57 Грамадства

У Веткаўскім раёне паўтарагадовая дзяўчынка пайшла ад бацькоў

Гомель, 27 ліпеня. У Веткаўскім раёне 26 ліпеня шукалі дзяўчынку ўзростам паўтара года. Яна пайшла ад бацькоў і прайшла сама кіламетр па полі.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, сямейная пара з Мінска прыехала ў вёску Хальч Веткаўскага раёна ў госці да сваякоў. Бацькі разам з трыма дзецьмі пайшлі адпачываць на раку Сож недалёка ад вёскі. Прыкладна ў 19.30 малодшая дачка знікла з вачэй.

Бацькі спрабавалі шукаць малую самастойна, але беспаспяхова. Праз 20 хвілін яны патэлефанавалі ў МНС, выратавальнікі перадалі інфармацыю ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС. На месца выехалі супрацоўнікі міліцыі і следча-аператыўная група.

За кіламетр ад месца адпачынку дзяўчынку знайшоў оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку. Яна ішла па дарозе да вёскі. Дзіця перадалі бацькам.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239