Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/29/ru_1012010_1012011/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 04:21
29.07.2019 13:31 Палітыка

Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў

Мінск, 29 ліпеня. Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка прызначыў старшыню Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя, які да гэтага быў першым намеснікам старшынёй Гомельскага аблвыканкама.

Памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці прызначаны Анатоль Ліневіч, былы старшыня Капыльскага райвыканкама.

Аляксандр Гур'янаў прызначаны паслом у Рэспубліцы Сан-Марына па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

старшынёй Глыбоцкага райвыканкама — Аляксандра Шубскага;

старшынёй Шумілінскага райвыканкама — Віктара Гутарава;

старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама — Аляксандра Сідарэнкі;

старшынёй Кармянскага райвыканкама — Андрэя Турука;

старшынёй Валожынскага райвыканкама — Яўгена Круковіча;

старшынёй Любанскага райвыканкама — Валерыя Мельніка;

старшынёй Капыльскага райвыканкама — Сяргея Пілішчыка;

старшынёй Горацкага райвыканкама — Аляксандра Бутарава;

старшынёй Кіраўскага райвыканкама — Міхаіла Гулага;

старшынёй Круглянскага райвыканкама — Сцяпана Палоннікава;

старшынёй Асіповіцкага райвыканкама — Канстанціна Жыгуцкага;

старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама — Сяргея Міхалюты;

кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска — Віталя Уласевіча;

генеральным дырэктарам ААТ "Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія" — Дзмітрыя Корчыка;

старшынёй праўлення ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" — Аляксандра Асмалоўскага;

намеснікам міністра адукацыі — Аляксандра Кадлубая;

першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі — Сяргея Несцяровіча;

намеснікам начальніка Беларускай чыгункі — Андрэя Якабсона.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239