Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/29/ru_1012054_123/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 05:14
29.07.2019 18:07 Грамадства

Двое рабочых атрымалі траўмы на будоўлі АЭС

Мінск, 29 ліпеня. Двое рабочых атрымалі траўмы на будаўніцтве Беларускай АЭС, паведаміў Следчы камітэт.

Апоўдні 27 ліпеня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб траўмаванні пры выкананні працоўных абавязкаў 59-гадовага і 23-гадовага работнікаў аднаго з падраздзяленняў абласнога будаўнічага прадпрыемства, якія выконвалі ўцяпляльныя працы на адміністрацыйным будынку лабараторна-бытавога комплексу АЭС, што будуецца ў Астраўцы. Следчыя з удзелам спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Смаргонскай міжраённай інспекцыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы агледзелі месца здарэння. Апытаныя відавочцы здарэння і кіраўнікі.

Устаноўлена, што работнікі атрымалі траўмы ў выніку падзення агароджанай платформы (калыскі) аўтавышкі аўтамабіля "МАЗ" з мантажным стрэлавым падымальнікам. Меркаванай прычынай падзення з'яўляецца збой у працы абсталявання. Абодва работнікі былі забяспечаныя сродкамі індывідуальнай абароны.

"Высвятленне ўсіх абставінаў працягваецца ў межах неабходных праверачных і працэсуальных дзеянняў. Вывучаецца дакументацыя па арганізацыі аховы працы і тэхніцы бяспекі. Прызначаная вытворчасць судова-медыцынскіх экспертыз для ўстанаўлення ступені цяжару атрыманых работнікамі цялесных пашкоджанняў. Па выніках праверкі следчыя прымуць працэсуальнае рашэнне, а таксама меры для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыялі факту траўмавання", — адзначаецца ў рэлізе.

СК распаўсюдзіў сваё паведамленне праз 2,5 гадзіны пасля таго, як інфармацыя пра НЗ была размешчаная ў папулярным телеграм-канале Nexta.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239