Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/31/ru_1012291_123/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:24
31.07.2019 18:50 Грамадства

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 14-гадовага падлетка, які скінуў пракатны ровар у ваду на мінскай вуліцы Зыбіцкай

Мінск, 31 ліпеня. Цэнтральны (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК) у дачыненні да 14-гадовага падлетка, які скінуў пракатны ровар у ваду на вуліцы Зыбіцкай. Згодна з заявай, якая паступiла ад кампаніі, што займаецца пракатам ровараў, кошт пашкоджанай маёмасці складае 728 рублёў.

Момант учынення злачынства фіксаваўся на камеру мабільнага тэлефона прыяцелем падазраванага. Пасля відэазапіс быў размешчаны ў адной з сацыяльных сетак. Запіс далучаны да матэрыялаў справы. Падлетак затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку.

СК звяртае ўвагу, што адказнасць за дзеянні, прадугледжаныя арт. 339 КК, надыходзіць з 14 гадоў.

У Мінску атрымаў папулярнасць пракат ровараў, які аплачваецца з дапамогай мабільных праграм. Самі ровары могуць быць пакінутыя ў любым месцы з умовай, што яны не замінаюць руху транспарту і пешаходаў. Перыядычна ў міліцэйскіх зводках з'яўляюцца паведамленні аб крадзяжы і псаванні ровараў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН