Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/01/ru_1012312_1012313/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:01
01.08.2019 09:27 Палітыка

Прэзідэнт Узбекістана падарыў беларускаму калегу статую хакеіста A.Lukashenko

Мінск, 1 жніўня. Па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, які прыбыў 31 ліпеня ў Мінск, наведаў дзяржаўную рэзідэнцыю "Заслаўе", паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

"Кіраўнікі дзяржаў прагуляліся па тэрыторыі рэзідэнцыі, а затым абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка прэзентаваў свайму ўзбекскаму калегу пано "Беларус" і беларускую вышыванку, а яго малодшы сын Мікалай уручыў прэзідэнту Узбекістана статуэтку зубра. Шаўкат Мірзіёеў у сваю чаргу падарыў кіраўніку дзяржавы статую хакеіста", — адзначаецца ў рэлізе.

На фотаздымках, размешчаных на сайце Лукашэнкі, бачны надпіс на статуі: A.Lukashenko, і нумар "01".

Бакі пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. "Прычым месцам сустрэчы была абраная разная альтанка, якую Шаўкат Мірзіеёў падарыў Аляксандру Лукашэнку ў мінулым годзе пасля яго афіцыйнага візіту ва Узбекістан", — падкрэслівае прэс-служба беларускага кіраўніка.

Афіцыйныя перамовы пройдуць 1 жніўня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239