Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/01/ru_1012385_856974/
Дата раздрукоўкі: 19.08.2019 13:41
01.08.2019 17:52 Эканоміка, Палітыка

Пасол РФ: Перамовы аб цане на газ для Беларусі дадуць аптымальны і камфортны варыянт

Мінск, 1 жніўня. Перамовы аб цане на газ для Беларусі, якія бакі будуць весці да канца гэтага года, дадуць "самы аптымальны і камфортны варыянт у межах заключанага пагаднення", заявіў 1 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў.

Паводле яго слоў, Расія ўстанавіла для Беларусі самую льготную цану на газ у параўнанні з іншымі партнёрамі — 127 долараў за тысячу кубаметраў. Перамовы аб цане на газ на 2020 год працягваюцца.

"Перамовы ідуць, ёсць пагадненне, якое дзейнічае цяпер, дзейнічала летась і дзейнічаць будзе ў наступным годзе, — падкрэсліў Мезенцаў. — Як дадатак да гэтага пагаднення вызначаны алгарытм фармавання цаны на газ. Формула складаная, я хацеў бы, каб яе каментавалі прадстаўнікі міністэрстваў энергетыкі нашых краін. Але тыя перамовы, якія будуць весціся да канца гэтага года, мяркую, дадуць самы аптымальны і камфортны варыянт у, падкрэслю, межах заключанага пагаднення. Цана — следства ўжо заключанага пагаднення, а не новых перамоў, гэта важны момант".

Дыпламат адзначыў, што перамовы маюць "чыста тэхнічны характар", а "аптымальнае рашэнне" будзе знойдзенае да 31 снежня.

"Перакананы ў тым, што расійскі бок пацвердзіў добрую волю надання большай увагі гэтаму пытанню, нават чым яно вартае. Тым больш, па сутнасці, яно мае тэхнічны характар", — заявіў Мезенцаў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН