Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/03/ru_1012557/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:37
03.08.2019 16:01 Грамадства

У Маларыце 12-гадовы хлопчык загінуў ад абвальвання пяску

Мінск, 3 жніўня. У Маларыце (Брэсцкая вобласць) 12-гадовы хлопчык загінуў ад абвальвання пяску. Інфармацыя пра трагедыю паступіла ў міліцыю 2 жніўня прыкладна ў 20.40, паведаміў Следчы камітэт.

Устаноўлена, што хлопчык разам з двума сябрамі ў гэты дзень катаўся на ровары. Праязджаючы па горадзе, яны заўважылі зямельны ўчастак каля будоўлі дома, на якім знаходзілася гара пяску. Участак абгароджаны не быў. Дзеці вырашылі пагуляць з пяском, і адзін з іх у сярэдзіне кучы стаў капаць яму. У гэты час зверху на яго абрынуўся пясок.

Як патлумачылі дзеці, яны спрабавалі выцягнуць сябра з пяску, аднак ім гэта зрабіць не ўдалося, і, разгубіўшыся, яны ўцяклі. Па дарозе яны сустрэлі маці загінулага, якая адправілася на пошукі сына з-за яго доўгай адсутнасці, і распавялі ёй пра здарэнне. Яна ж і знайшла цела дзіцяці на месцы здарэння.

Маларыцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН