Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/03/ru_1012562/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:51
03.08.2019 16:59 Грамадства

На пажары ў Лынтупах загінуў супрацоўнік МНС

Мінск, 3 жніўня. На пажары ў Лынтупах (Віцебская вобласць) 3 жніўня загінуў супрацоўнік МНС.

"Уначы з-за раптоўнага абвалу дома, які гарэў, у г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы ратавальнік Герман Макоўскі (служыў з 1996 года). Міністэрства выказвае спачуванні родным і блізкім, ім аказваецца ўся магчымая дапамога", — паведаміла ведамства на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Телеграм-канал Следчага камітэта прыводзіць падрабязнасці. Паводле дадзеных следства, ноччу 3 жніўня ад мясцовых жыхароў паступіла паведамленне, што гарыць закінуты будынак па завулку Красельнікава. На месца ўзгарання прыбыў пажарны разлік Лынтупскага РАНС. Падчас тушэння пажару на 45-гадовага камандзіра аддзялення абрынуліся сцяна і дах будынка. Яго калега разам з мясцовымі жыхарамі дастаў мужчыну з-пад завалу, аднак ён ужо быў без прыкмет жыцця.

Падчас агляду ўстаноўлена, што ачаг узгарання знаходзіўся ў адным з памяшканняў будынка. Прычына ўзгарання высвятляецца. Узятыя сляды пажарнага смецця, прызначаныя пажарна-тэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.

Праверку праводзіць следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці.

Пра гібель пажарнага першым паведаміў телеграм-канал Nexta. У скрын-шоце дэпешы пазначанае званне загінулага (старшы прапаршчык унутранай службы).

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН