Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/05/ru_1012705_885522/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 07:55
05.08.2019 19:01 Грамадства

БАЖ і ПЭН-цэнтр выказалі спачуванне журналісту і літаратару Дзмітрыю Плаксу ў сувязі з забойствам сына ў Швецыі

Мінск, 5 жніўня. Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр выказалі спачуванні журналісту і пісьменніку Дзмітрыю Плаксу, які жыве ў Швецыі, у сувязі з забойствам 16-гадовага сына.

Пятра Плакса забілі сякерай 2 жніўня на пустэльным пляжы на поўначы ад Стакгольма, паведаміла мясцовая газета Expressen. Паліцыя затрымала падлетка, які падазраецца ў забойстве. Перад гібеллю Плакс-малодшы правёў 10 дзён у Беларусі.

49-гадовы Дзмітрый Плакс працаваў у "Белорусской деловой газете" і газеце "Имя". У Швецыю пераехаў у 1997 годзе. У 2004-м на "Радыё Швецыя" заснаваў беларускую службу. У 2012 годзе атрымаў прэмію Шведскай акадэміі за падтрымку культуры гэтай краіны за мяжой.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН