Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/13/ru_1013372_123/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 09:29
13.08.2019 13:54 Грамадства

Кіраўнік СК: У першым паўгоддзі злачыннасць у Беларусі вырасла на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года

Мінск, 13 жніўня. У першым паўгоддзі 2019 года ўзровень злачыннасці ў Беларусі вырас на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "Гэта пацягнула рост колькасці распачатых крымінальных спраў", — паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч 13 жніўня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, на сустрэчы адзначалася, што ў студзені—ліпені на разглядзе ў следчых знаходзілася амаль на 4% больш заяў аб злачынствах у параўнанні з першым паўгоддзем 2018 года.

Колькасць крымінальных спраў, што былі ў вытворчасці ў гэты перыяд, вырасла на 12,3% — з 75 тыс. да 84,2 тыс. Пры гэтым на 3,5% павялічылася колькасць закончаных крымінальных спраў — з 27,7 тыс. да 28, 6 тыс.

Да крымінальнай адказнасці па справах, перададзеных пракурору для накіравання ў суд, прыцягнута 25,9 тыс. абвінавачаных, што на 1,8% больш, чым у 2018 годзе, далажыў кіраўнік Следчага камітэта.

 

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН