Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/21/ru_1014328_123/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:57
21.08.2019 22:08 Спорт

Мінспорту паведаміла пра гібель беларускага весляра-паралімпійца на трэніроўцы перад чэмпіянатам свету ў Аўстрыі

Мінск, 21 жніўня. Беларускі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч патануў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні.

Абставіны гібелі 33-гадовага спартсмена-калясачніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя, паведаміла 21 жніўня прэс-служба Мінспорту.

Рышкевіч — майстар спорту Рэспублікі Беларусь па акадэмічным веславанні. У 2003 годзе ён трапіў у аўтамабільную аварыю "і толькі цудам застаўся жывы". Пасля гэтага перанёс каля 20 аперацый і вярнуўся ў спорт, зараз ужо паралімпійскі. Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў на трэнажорах "Канцэпт", адзначаецца ў некралогу.

 

 

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239