Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/23/ru_1014469_1014470/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 12:12
23.08.2019 13:15 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка: Нізкааплатныя работнікі — яны ж людзі, іх трэба падтрымліваць

Мінск, 23 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня падчас даклада прэм'ер-міністра Сяргея Румаса нагадаў яму пра задачу па павышэнні заробкаў нізкааплатных катэгорый работнікаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Мы сёння атрымалі лічбы па заработнай плаце. Яна расце. І лічба па ліпені — 1.128 рублёў. Сярэдні заробак нарастаючым вынікам ужо 1.055. Гэта крыху вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб заробкі бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на ўстаноўленых вамі ўзроўнях — 80% і 40% да сярэдняй заработнай платы", — сказаў Румас.

"Мы дамаўляліся нізкааплатных неяк падымаць: сацыяльную сферу — адукацыя, у ахове здароўя — нянечкі, работнікі нізкага звяна. Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк. Як у нас тут ідуць справы?" — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Сёння асноўны ўпор у дзейнасці ўрада якраз на тым, каб нізкааплатныя катэгорыі атрымлівалі дастойную заработную плату", — адказаў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, сітуацыя ў эканоміцы Беларусі сёння збалансаваная. "Выконваецца большасць якасных паказчыкаў, стабільная сітуацыя на грашовым рынку, фінансавым, валютным. Інфляцыя знаходзіцца ў запланаваных межах", — прыводзіць словы Румаса прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН