Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/23/ru_1014548_123/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 01:11
23.08.2019 21:46 Палітыка

Румас: Апарат Савета міністраў стаў адным з сістэмаўтваральных элементаў "вертыкалі" дзяржкіравання

Мінск, 23 жніўня. Апарат Савета міністраў стаў адным з сістэмаўтваральных элементаў "вертыкалі" дзяржкіравання. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас 23 жніўня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 25-годдзю ўтварэння апарата.

"У выбудаванай у нашай краіне "вертыкалі" дзяржаўнага кіравання Апарат Савета міністраў з'яўляецца адным з сістэмаўтваральных элементаў. За гэтыя гады ўдалося сфармаваць магутную шматпрофільную ўстанову, якая годна выконвае пастаўленыя перад ёй задачы", — сказаў Румас, якога цытуе прэс-служба ўрада.

Ён выказаў упэўненасць, што прафесіяналізм і адказнасць супрацоўнікаў апарата "спрыяюць выніковай працы ўрада, а значыць, і робяць свой унёсак у развіццё краіны".

На ўрачыстым сходзе былі ўручаныя ўзнагароды былым кіраўнікам апарата і яго супрацоўнікам.

Указ аб стварэнні Апарата Кабінета міністраў быў падпісаны 23 жніўня 1994 года, пазней ён быў пераўтвораны ў Апарат Савета міністраў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239