Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/08/31/ru_1015354_123/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 06:05
31.08.2019 11:44 Грамадства, Культура

Лукашэнка: Вялікая місія Дня пісьменства — аб'ядноўваць усіх беларусаў свету

Мінск, 31 жніўня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітальнае слова ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства, які сёлета праходзіць у Слоніме (Гродзенская вобласць).

Лукашэнка зазначыў, што гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, які за сваё шматвяковае існаванне не аднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні. "Ён захаваў гістарычныя карані і цяпер гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Вялікая місія Дня пісьменства — аб'ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму", — гаворыцца ў прывітанні.

Як зазначыў кіраўнік дзяржавы, гэтае "свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239