Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/09/ru_1016215_1016216/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:50
09.09.2019 09:29 Спорт

Сабаленка выйграла ў Азаранкі фінал парнага разраду US Open

Мінск, 9 верасня. Арына Сабаленка (15-е месца ў парным рэйтынгу) і Элізэ Мертэнс (7) выйгралі адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе ў парным разрадзе.

8 верасня ў фінальным матчы "пасеяны" пад чацвёртым нумарам беларуска-бельгійскі дуэт перамог беларуска-аўстралійскую пару Вікторыя Азаранка (26) / Эшлі Барці (9) — 7:5, 7:5. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 36 хвілін. Азаранка і Барці мелі восьмы нумар "пасеву".

21-гадовая Сабаленка ўпершыню ўзяла тытул на турніры "Вялікага шлема". На шляху да фіналу яна і Мертэнс перамаглі пяць дуэтаў: Ганна Блінкова (Расія, 66) / Яфань Ван (Кітай, 76) — 6:3, 6:4; Караліна Мухава (Чэхія, 1183) / Жыль Тайхман (Швейцарыя, 460) — 7:6 (7:1), 6:3; Вікторыя Галубіч (Швейцарыя, 251) / Сара Сорыбес Торма (Іспанія, 69) — 6:3, 7:5; Цзінцзін Дуань (Кітай, 25) / Сайсай Чжэн (Кітай, 28) — 6:4, 6:3; Кэралайн Доўлхайд (ЗША, 114) / Ваня Кінг (ЗША, 198) — 4:6, 6:3, 6:4.

Сабаленка і Азаранка ўжо сустракаліся на гэтым US Open — у першым крузе адзіночнага разраду. Мацнейшай таксама была Сабаленка — 3:6, 6:3, 6:4.

Азаранка і Барці ў паўфінале выйгралі ў яшчэ адной прадстаўніцы Беларусі Аляксандры Сасновіч (113) і Вікторыі Кузмавай са Славакіі (52) — 6:0, 6:1.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН