Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/12/ru_1016694_1016695/
Дата раздрукоўкі: 22.01.2020 15:18
12.09.2019 13:34 Грамадства

Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў шэрагу краін, а таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў пяці раёнаў і гендырэктараў дзвюх кампаній

Мінск, 12 верасня. Аляксандр Лукашэнка 12 верасня прыняў шэраг кадравых рашэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Сяргей Цярэнцьеў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Судане, Султанаце Аман, а таксама пастаянным прадстаўніком краіны пры Лізе арабскіх дзяржаў;

Яўген Вараб'ёў — надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Ізраілі;

Мікалай Аўсянка — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме;

Віктар Рыбак — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку;

Вячаслаў Бяскосты — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Туркменістане.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Анатоля Гапоніка — старшынёй Буда-Кашалёўскага райвыканкама;

Сяргея Касінскага — старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

Сяргея Ложачніка — старшынёй Лідскага райвыканкама;

Аляксея Садоўскага — старшынёй Шчучынскага райвыканкама;

Андрэя Жайловіча — старшынёй Салігорскага райвыканкама;

Пятра Максімчыкава — генеральным дырэктарам ААТ "Гомельшкло";

Сяргея Авакава — генеральным дырэктарам ААТ "Планар".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН