Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/15/ru_1016979_123/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 14:28
15.09.2019 16:31 Грамадства

МНС папярэджвае пра моцны вецер 16 верасня

Мінск, 15 верасня. Моцны вецер з парывамі да 20 м/с чакаецца ў Беларусі 16 верасня.

"У панядзелак, 16 верасня, надвор`е працягне псавацца, — гаворыцца ў афіцыйным телеграм-канале МНС Беларусі. — Чакаем ветру да 20 м/с. Беражыце сябе! Пры гэтым у паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці — надзвычайная пажарная небяспека".

На сайце міністэрства апублікаваныя рэкамендацыі для грамадзян у сувязі з узмацненнем ветру. У прыватнасці, у МНС раяць прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), машыну паставіць у гараж або паркаваць удалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый.

"Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб`ектаў)", — гаворыцца ў паведамленні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239