Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/20/eu_1017560_123/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 07:44
20.09.2019 12:13 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка прыняў рашэнне пра падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з ЕС

Мінск, 20 верасня. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрасаюзам, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз 20 верасня на брыфінгу ў Мінску.

Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ЕС і Беларусь вядуць з 2014 года. 12 ліпеня гэтага года Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў рашэнне Савета Еўрасаюза аб унясенні зменаў у Візавы кодэкс, якія прадугледжваюць у тым ліку павышэнне кошту шэнгенскіх віз да 80 еўра. Прымяняць новы візавы збор пачнуць з 2 лютага 2020 года.

У прадстаўніцтве ЕС у Беларусі БелаПАН раней тлумачылі, што, незалежна ад даты падпісання візавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС, пасля яго ўваходжання ў сілу кошт шэнгенскіх віз для Беларусі складзе 35 еўра. Каментуючы змены, унесеныя ў Візавы кодэкс ЕС, у прадстаўніцтве адзначылі, што "павелічэнне кошту віз не паўплывае на самы нізкі памер візавага збору ў 35 еўра, усталяваны ў пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму, якія заключаныя паміж ЕС і шэрагам трэціх краін, такіх як Расія, Арменія і Азербайджан".

Еўрасаюз настойваў, каб у пакеце з візавым пагадненнем было падпісана пагадненне аб рэадмісіі.

(Будзе дапоўнена.)

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН