Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/21/eu_1017660_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:12
21.09.2019 09:45 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Прадстаўніцтва ЕС працуе над падрыхтоўкай візіту ў Мінск кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыкі Магерыні

Мінск, 21 верасня. Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі працуе над падрыхтоўкай візіту ў Мінск высокага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні. Пра гэта ў інтэрв`ю БелаПАН паведаміў новы пасол ЕС у Беларусі Дзірк Шубель.

Ён адзначыў, што кастрычнік — гэта апошні месяц, калі Магерыні займае пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі. "Пачынаючы працу на гэтай пасадзе, яна заявіла пра намер да канца свайго мандата наведаць усе шэсць краін Усходняга партнёрства, — сказаў Шубель. — Яна пабывала ў чатырох з іх, але яшчэ не наведвала Малдову і Беларусь. Магерыні сказала, што зробіць гэта да заканчэння сваіх паўнамоцтваў".

Новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС не назваў дакладную дату прыезду Магерыні ў Беларусь. "Спадзяюся, што зможам абвясціць канкрэтную дату і планы гэтага візіту найбліжэйшым часам. І я вельмі аптымістычны наконт таго, што мы хутка ўбачым яе ў Мінску", — дадаў Шубель.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239