Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/21/eu_1017662_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:12
21.09.2019 09:56 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Дзірк Шубель: У сярэднетэрміновай перспектыве мы павінны імкнуцца да заключэння базавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС

Мінск, 21 верасня. Беларусь і Еўрасаюз працягваюць перамовы аб Прыярытэтах партнёрства, паведаміў у інтэрв`ю БелаПАН новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дзірк Шубель.

"Што да прыярытэтаў партнёрства, то там, як вядома, ёсць адно адкрытае пытанне (гаворка ідзе пра пазіцыю Літвы, якая выступае супраць будаўніцтва Беларускай АЭС. — БелаПАН.). Мы працуем з усімі зацікаўленымі дзяржавамі — членамі ЕС над тым, каб знайсці рашэнне. Спадзяёмся, што неўзабаве ўдасца гэта зрабіць", — сказаў дыпламат.

Шубель падкрэсліў, што ў выпадку падпісання Прыярытэтаў партнёрства гэта будзе першы дакумент такога ўзроўню паміж Беларуссю і ЕС — "своеасаблівы план дзеянняў, які ахоплівае ўсе сферы двухбаковага супрацоўніцтва і які паслужыць свайго роду асновай для далейшай працы".

На пытанне, ці могуць Мінск і Брусель без падпісання гэтага дакумента пачаць перамовы па базавым пагадненні, Шубель адказаў: "Я думаю, што спачатку трэба зрабіць першы крок, а затым — ужо другі. Спачатку мы павінны ўзгадніць Прыярытэты партнёрства. Але я, як і шмат хто ў Беларусі, а таксама шматлікія калегі з краін ЕС, лічу, што ў сярэднетэрміновай перспектыве мы, вядома, павінны імкнуцца да таго, каб пачаць перамовы па базавым пагадненні".

Еўрапейскі дыпламат падкрэсліў, што Беларусь з`яўляецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, у якой няма падобнага двухбаковага пагаднення з ЕС. "Відавочна, час прыйшоў. Але ўсё павінна адбывацца па парадку, — дадаў Шубель. — Каб пачаць перамовы аб базавым пагадненні, нам патрабуецца згода ўсіх 28 членаў ЕС (ці 27, калі Вялікабрытанія да таго часу пакіне ЕС), і пасля гэтага мы таксама павінны будзем атрымаць мандат на вядзенне такіх перамоў".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239