Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/21/eu_1017669_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:24
21.09.2019 09:58 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Новы пасол ЕС: Мы зацікаўленыя ў тым, каб у Беларусі былі добрыя адносіны і з Расіяй, і з Еўрасаюзам

Мінск, 21 верасня. "Мы зацікаўленыя ў тым, каб у Беларусі былі добрыя адносіны ў тым ліку з Расійскай Федэрацыяй. І мы таксама хацелі б развіваць нашы адносіны з Беларуссю ў адпаведнасці з нашым іх бачаннем. Мы не мыслім у катэгорыях гульні з нулявой сумай", — заявіў у інтэрв`ю БелаПАН кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель, адказваючы на пытанне, ці ўплывае Расія нейкім чынам на адносіны паміж Мінскам і Бруселем.

Пры гэтым Шубель, які раней некалькі гадоў узначальваў аддзел Расіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, адзначыў: "У мяне зараз іншая пасада, я знаходжуся ў Мінску, і мая задача — развіваць адносіны паміж Беларуссю і ЕС. Дыпламаты звычайна не каментуюць адносіны з трэцімі краінамі".

Ён таксама дадаў, што ў рамках адносін з расійскімі ўладамі Еўрасаюз прытрымліваецца тых пяці прынцыпаў палітыкі, якія Савет ЕС прыняў ў 2016 годзе. "Мы абмяркоўваем міжнародныя тэмы, і ў рамках гэтых абмеркаванняў мы пазначылі, што зацікаўленыя ў тым, каб у Расійскай Федэрацыі былі добрыя адносіны ў тым ліку і з Рэспублікай Беларусь", — падкрэсліў Шубель.

Пяць прынцыпаў палітыкі ЕС у дачыненні да Расіі ўключаюць у сябе: неабходнасць поўнай рэалізацыі Мінскіх пагадненняў (па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны); больш цеснае супрацоўніцтва з суседзямі Расіі на постсавецкай прасторы; забеспячэнне ўстойлівасці ЕС да расійскіх пагроз; супрацоўніцтва з РФ па пэўных тэмах (напрыклад, супрацьдзеянне тэрарызму); падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Расіі і развіццё кантактаў паміж людзьмі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239