Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/26/eu_1018145_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:36
26.09.2019 08:03 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Новы пасол ФРГ: Германія чакае правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі

Мінск, 26 верасня. У Германіі ўважліва сочаць за ходам парламенцкіх выбараў у Беларусі, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН новы пасол ФРГ Манфрэд Хутэрэр.

"Мы чакаем ад урада Беларусі правядзення свабодных і справядлівых выбараў, а таксама выканання рэкамендацый Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ", — сказаў дыпламат.

Ён станоўча ацаніў той факт, што Беларусь запрасіла БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі. "Я чакаю, што ў складзе місіі міжнародных назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ сюды прыедуць і немцы", — дадаў Хутэрэр.

На пытанне, якой можа быць рэакцыя Берліна ў выпадку, калі выбары не будуць адпавядаць міжнародным стандартам, пасол адказаў: "Не варта пакуль забягаць наперад, трэба дачакацца заканчэння выбараў. Даваць ацэнку таму, як пройдуць выбары, — гэта задача назіральнікаў. Папярэдняе заключэнне БДІПЧ звычайна дае на наступны дзень пасля выбараў, а выніковую справаздачу — праз пару тыдняў. І гэтая справаздача з'яўляецца для нас своеасаблівым арыенцірам. Але, натуральна, мы вельмі спадзяёмся на паляпшэнне сітуацыі ў выбарчым працэсе. Мы б вельмі хацелі, каб рэкамендацыі БДІПЧ былі рэалізаваныя".

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 17 лістапада.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН