Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/26/ru_1018144_123/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:36
26.09.2019 08:02 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Далейшае збліжэнне Беларусі з ЕС і адначасовае паглыбленне партнёрства з Расіяй не з'яўляюцца супярэчнасцю, лічыць новы пасол Германіі

Мінск, 26 верасня. Далейшае развіццё адносін з Еўрасаюзам не перашкаджае ўмацаванню партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў новы пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр.

"Я хацеў бы падкрэсліць, што Германія і ЕС не ставяць Беларусь перад выбарам — Захад ці Усход. Далейшае збліжэнне Беларусі з Германіяй і з ЕС пры адначасовым далейшым умацаванні і паглыбленні традыцыйнага партнёрства з Расіяй не з'яўляюцца супярэчнасцю", — сказаў ён.

Паводле слоў Хутэрэра, за два месяцы работы ў Беларусі ён паспеў сустрэцца з кіраўніцтвам шэрагу беларускіх міністэрстваў. Гэтыя сустрэчы прайшлі ў адкрытай і сяброўскай атмасферы. "На ўсіх сустрэчах адчувалася зацікаўленасць беларускага боку ў далейшым развіцці адносін як з Германіяй, так і з ЕС. З усіх размоваў у мяне склалася ўражанне, што Беларусь сапраўды можа іграць ролю моста паміж Усходам і Захадам", — дадаў нямецкі дыпламат.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН