Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/09/28/ru_1018586_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:08
28.09.2019 14:25 Спорт

Сабаленка другі год запар выйграла турнір у кітайскім Ухане

Мінск, 28 верасня. 21-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі год запар выйграла турнір у Ухане (Кітай) з прызавым фондам 2,828 млн долараў ЗША.

28 верасня ў вырашальным матчы 14-я ракетка свету перамагла амерыканку Элісан Рыске (35) — 6:3, 3:6, 6:1.

На шляху да фіналу Сабаленка абыграла пяць саперніц: суайчынніцу Аляксандру Сасновіч (51) — 6:1, 6:2, Даніэлу Колінз з ЗША (33) — 6:1, 6:0, галандку Кікі Бертэнс (8) — 6:1 , 7:6 (9:7), Алену Рыбакіну (Казахстан, 50) — 6:3, 1:6, 6:1 і першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці — 7:5, 6:4.

Цяпер на рахунку Сабаленка чатыры выйграныя ў адзіночным разрадзе турніру ВТА.

Сёння ў Ухане яна выступіць таксама ў фінале парнага разраду.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239