Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/02/by_media_karanik/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:42
02.10.2019 17:38 Відэа, Улада

Міністр аховы здароўя: Спадзяюся, эпідэміі грыпу сёлета не будзе

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік спадзяецца, што сёлета ў Беларусі не будзе эпідэміі грыпу. Пра гэта ён заявіў журналістам 2 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, вакцыны ад грыпу закупленыя ў дастатковай колькасці і размеркаваныя па ўсіх рэгіёнах.

"Я спадзяюся, што калі кампанія па вакцынацыі пройдзе паспяхова, то эпідэміі грыпу сёлета не будзе", — сказаў Каранік.

Ён нагадаў, што ў 2018 годзе эпідэмія грыпу Беларусь абмінула. "Мінулы год мы прайшлі, па сутнасці, без эпідэміі грыпу, у нас быў дасягнуты высокі ўзровень вакцынацыі", — падкрэсліў Каранік.

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН