Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/03/eu_1019049_502145/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:24
03.10.2019 08:34 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Вялікабрытаніі і Беларусі варта працаваць над дыверсіфікацыяй гандлю, лічыць пасол Перкінс

Мінск, 3 кастрычніка. Вялікабрытаніі і Беларусі варта працаваць над дыверсіфікацыяй двухбаковага гандлю. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказала новы пасол Вялікабрытаніі Жаклін Перкінс.

"Па-мойму, дыверсіфікацыя — гэта заўсёды добра, і вельмі карысна мець выбар, — сказала яна. — Напрыклад, Беларусь вядомая сваёй лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасцю, таму, на маю думку, было б лагічна спрабаваць развіваць супрацоўніцтва па гэтых напрамках".

Пасол таксама адзначыла, што зараз у Нотынгеме праходзіць тэставанне электрычны аўтобус беларускай вытворчасці. "Гэта таксама вельмі цікавая сфера для супрацоўніцтва, таму што цяпер барацьба са зменамі клімату — важнае і вострае пытанне. Электратранспарт — гэта адзін з варыянтаў скарачэння выкідаў у атмасферу", — сказала Перкінс.

Яна спадзяецца, што выпрабавальны перыяд скончыцца паспяхова, пасля чаго можа быць рэалізаваны праект па пастаўках беларускіх электробусаў у Вялікабрытанію. "Калі я ўбачыла фатаграфіі гэтага аўтобуса ў Нотынгеме, я была здзіўленая, што ён беларускі. Не чакала, што гэтая сфера развітая ў Беларусі. Вельмі пазітыўныя ў мяне былі ўражанні", — дадала дыпламат.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239