Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/03/eu_1019050_454587/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:55
03.10.2019 08:36 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Пасол Вялікабрытаніі: Мы спадзяемся, што далейшая інтэграцыя з Расіяй не будзе праблемай для развіцця адносін Беларусі з Захадам

Мінск, 3 кастрычніка. У Вялікабрытаніі "з цікавасцю сочаць" за працэсам беларуска-расійскай інтэграцыі, сказала ў інтэрв'ю БелаПАН новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс.

"Мы падтрымліваем суверэнітэт Беларусі і лічым, што Беларусь не павінна выбіраць паміж Расіяй і Захадам", — заявіла яна.

Паводле слоў Перкінс, на Захадзе разумеюць, што для Беларусі важныя добрыя адносіны з Расіяй. Але адначасова Беларусь можа развіваць і адносіны з Захадам, дадала дыпламат.

"Мы спадзяемся, што далейшая інтэграцыя з Расіяй не будзе праблемай для развіцця адносін Беларусі з Захадам", — падкрэсліла Перкінс.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН