Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/07/by_media_mitpikstat/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:07
07.10.2019 15:41 Фота

Мітынг у абарону незалежнасці Беларусі адбыўся ў Мінску

    Паглядзець Паглядзець

6 кастрычніка на плошчы Свабоды ў Мінску прайшоў мітынг у абарону незалежнасці Беларусі.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках пікетаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты на парламенцкіх выбарах ад аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная Грамада" і грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

У мітынгу прынялі ўдзел каля 60 чалавек, у тым ліку актывісты ініцыятывы "Матчын рух 328", незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі "Малады фронт", кампаніі "Еўрапейская Беларусь", руху салідарнасці "Разам", аргкамітэта партыі "Народная Грамада".

Сярод іх Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі, Ніна Багінская, Алесь Марачкін, Дзяніс Урбановіч і іншыя палітыкі і грамадскія актывісты.

Фота Андрэя Шаўлюгі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН