Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/18/ru_1020845_785458/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 09:31
18.10.2019 12:00 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

20—22 кастрычніка Беларусь наведаюць прадстаўнікі славацкага парламента

Мінск, 18 кастрычніка. 20—22 кастрычніка Беларусь з рабочым візітам наведаюць прадстаўнікі славацкага парламента.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, у склад дэлегацыі ўвойдуць старшыня канстытуцыйна-прававога камітэта Нацыянальнага савета Славакіі Роберт Мадэй, які таксама кіруе парламенцкай групай сяброўства з Рэспублікай Беларусь, і кіраўнік парламенцкага камітэта па еўрапейскіх справах, кіраўнік дэлегацыі Славацкай Рэспублікі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Любаш Блага.

21 кастрычніка славацкія парламентарыі сустрэнуцца са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталляй Гуйвік і намеснікам старшыні ніжняй палаты Баляславам Пірштуком. Плануецца абмеркаваць "пытанні пашырэння міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку праз развіццё кантактаў паміж профільнымі камісіямі двух заканадаўчых органаў у мэтах абмену інфармацыяй і досведам", паведамляе прэс-служба.

Акрамя гэтага славацкія парламентарыі маюць намер сустрэцца з прадстаўнікамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ. Любаш Блага выступіць перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі гэтых факультэтаў з лекцыяй.

У праграме візіту таксама наведванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле. Славацкія парламентарыі азнаёмяцца "з унікальным спартыўным аб'ектам для магчымага яго ўключэння ў праграмы падрыхтоўкі замежных спартсменаў".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239