Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/18/ru_1020926_123/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:44
18.10.2019 17:46 Палітыка, Грамадства

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваныя 560 чалавек

Мінск, 18 кастрычніка. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання зарэгістраваныя 560 чалавек. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя 18 кастрычніка на сайце Цэнтрвыбаркама.

Усяго было вылучана 703 прэтэндэнты, 12 чалавек адклікалі свае заявы аб намеры балатавацца, яшчэ 131 у рэгістрацыі было адмоўлена.

З ліку зарэгістраваных кандыдатаў 325 вылучаныя палітычнымі партыямі, 81 — шляхам збору подпісаў, 38 — працоўнымі калектывамі. Яшчэ 115 вылучаліся адначасова двума шляхамі: 84 — збор подпісаў і падтрымка працоўнага калектыву, 31 — збор подпісаў і ад палітычных партый. Адзін кандыдат выкарыстаў усе тры магчымасці быць вылучаным.

Ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі зарэгістравана 98 кандыдатаў у дэпутаты, Камуністычнай партыі Беларусі — 50, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 47, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 40, Партыі БНФ — 31, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 30, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" — 27, партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" — 14, Беларускай патрыятычнай партыі — 10, Рэспубліканскай партыі — 5, Беларускай партыі "Зялёныя" — 4, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — 1.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў 32 дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і 66 дзейных дэпутатаў мясцовых саветаў.

За месца ў ніжняй палаце парламента будуць змагацца 409 мужчын і 151 жанчына. 53 кандыдаты ў дэпутаты маладзейшыя за 30 гадоў.

Сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту прадстаўляюць 89 зарэгістраваных кандыдатаў; гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ — 53; сельскай гаспадаркі — 13; прамысловасці, транспарту, будаўніцтва — 96; прадпрымальніцтва — 51; іншыя сферы дзейнасці — 125, дзяржаўныя органы — 65; праваахоўныя органы, ваенную службу і органы па надзвычайных сітуацыях — 7.

Таксама кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 34 пенсіянеры і 27 непрацуючых грамадзян.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН