Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/10/21/eu_1021090_1021091/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:39
21.10.2019 12:00 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

ЕС заклікае Беларусь забяспечыць захаванне правоў чалавека падчас парламенцкіх выбараў

Мінск, 21 кастрычніка. Еўрапейскі саюз заклікае беларускія ўлады забяспечыць захаванне правоў чалавека і асноўных свабод падчас парламенцкіх выбараў. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель на просьбу БелаПАН пракаментаваць ход выбарчай кампаніі.

"ЕС уважліва сочыць за перадвыбарным перыядам і паўтарае свой заклік да беларускіх уладаў забяспечыць поўнае выкананне правоў чалавека і асноўных свабод да, падчас і пасля выбарчага цыклу, — сказаў Шубель. — Еўрапейскі саюз таксама заклікае стварыць і падтрымліваць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення грамадзянамі свайго права на ўдзел у дзяржаўных справах".

Ён падкрэсліў, што ЕС па-ранейшаму заклікае беларускія ўлады правесці "сур'ёзную рэформу выбарчага заканадаўства і працэсаў" у адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. ЕС гатовы аказаць Беларусі падтрымку ў правядзенні такіх рэформ, дадаў кіраўнік прадстаўніцтва.

Паводле слоў Шубеля, Еўрасаюз таксама вітае запрашэнне БДІПЧ АБСЕ да назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. "Яго канчатковая справаздача будзе ўважліва разгледжана ЕС. Крокі, зробленыя Беларуссю на шляху да захавання ўсеагульных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека, застаюцца ключавымі для фарміравання будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі. Еўрапейскі саюз прыхільнік бачання стабільнай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні для Беларусі на карысць яе грамадзян", — заявіў ён.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН