Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/04/ru_1022665_123/
Дата раздрукоўкі: 12.11.2019 08:58
04.11.2019 17:15 Эканоміка

Для ІП адмененае патрабаванне мець пры сабе дакументы на тавар, што рэалізуецца

Мінск, 4 лістапада. Для індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, адмяняецца "абавязак па наяўнасці пры перавозцы тавараў, а таксама ў месцах іх захоўвання і рэалізацыі дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё гэтых тавараў".

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 411 "Аб падаткаабкладанні", які карэктуе некаторыя палажэнні падатковага заканадаўства з улікам правапрымяняльнай практыкі, паведаміў 4 лістапада Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як патлумачыў БелаПАН лідар грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва", дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару, у ІП павінны быць, аднак цяпер яны не абавязаныя мець іх пры сабе. "Раней прыходзіў правяральшчык, пытаўся дакументы. Калі ІП казаў, што яны ў іншым месцы, дапусцім, у бухгалтара, правяральшчык мог заявіць, што дакументаў на самай справе няма, і на ІП накладаўся штраф. Цяпер такога не будзе. Калі патрэбныя дакументы — пісьмовы запыт", — сказаў Шумчанка.

Паводле яго слоў, для ІП па-ранейшаму неабходныя таварна-транспартныя накладныя пры перамяшчэнні ўнутры краіны, а таксама дакументы на тавар пры перасячэнні мяжы.

Акрамя таго, згодна з указам № 411, адмяняецца патрабаванне аб праходжанні аблігацыямі беларускіх арганізацый, эмітаванымі з 1 красавіка 2008 года па 1 студзеня 2015 года і з 1 ліпеня 2015 года і размешчанымі ў інвестараў, якія з'яўляюцца замежнымі арганізацыямі, працэдуры лістынгу і (або) допуску да абарачэння на біржы.

Вызваляюцца ад падаходнага падатку даходы, якія атрымліваюць работнікі, накіраваныя на навучанне за мяжу, у выглядзе аплаты (вяртання) расходаў бокам, які прымае, а таксама расходы наймальніка пры накіраванні работнiкаў у службовыя камандзіроўкі.

Вызначаны агульны парадак падатковага абавязацельства (зыходзячы з аднаразовай падатковай базы) на адзіны падатак на прызнаны даход пры выяўленні падатковым органам факту нявыплаты гэтага падатку ў падатковых перыядах да 1 студзеня 2019 года.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН