Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/12/ru_1023269_874502/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 20:06
12.11.2019 14:16 Палітыка

Сустрэча ў Мінску трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі з Марцінам Сайдзікам

Мінск, 12 лістапада. Чарговыя перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пройдуць 12 лістапада ў Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ Марцінам Сайдзікам, паведаміла МЗС Беларусі ў "Твітэры".

У сувязі з гэтым традыцыйны брыфінг Сайдзіка паводле вынікаў працы трохбаковай групы сёння не адбудзецца.

Згодна з інфармацыяй шэрагу СМІ, Сайдзік і прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Леанід Кучма не змаглі прыбыць на сустрэчу з-за нялётнага надвор'я — раніцай у Мінску быў моцны туман.

Папярэдні раўнд перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны прайшоў у Мінску 29 кастрычніка. Пасля іх завяршэння Сайдзік паведаміў журналістам, што праца групы была сканцэнтраваная на пытаннях развядзення сіл і сродкаў у зоне канфлікту. Прадстаўнік АБСЕ падкрэсліў, што ён "не можа даць станоўчай ацэнкі выкананню рэжыму спынення агню". Сайдзік заклікаў бакі канфлікту "зрабіць усё неабходнае для забеспячэння ўстойлівага спынення агню".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН