Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/13/ru_1023389_1023390/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 15:55
13.11.2019 10:21 Палітыка, Грамадства

ЦВК: У першы дзень датэрміновага галасавання бюлетэні атрымалі 4,69% выбаршчыкаў

Мінск, 13 лістапада. У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў бюлетэні атрымалі 4,69% выбаршчыкаў, агульная колькасць якіх складае 6.886.269 чалавек, сведчаць аператыўныя дадзеныя на сайце Цэнтрвыбаркама.

Найбольшы працэнт асоб, якія прагаласавалі ў стартавы дзень датэрміновага галасавання, зафіксаваны ў Віцебскай вобласці — 5,52% (усяго ў спісах 855.800 выбаршчыкаў). У Мінску на ўчасткі з'явіліся 5,14% зарэгістраваных выбаршчыкаў (1.274.779), у Мінскай вобласці — 4,87% (1.121.462), Гомельскай — 4,82% (1.081.696), Магілёўскай — 4,63% (804.252), Брэсцкай — 3,89% (973.025), Гродзенскай — 3,68% (755.255).

Для параўнання: на парламенцкіх выбарах 2016 года ў першы дзень датэрміновага галасавання яўка склала 3,92%, на парламенцкіх выбарах 2012-га — 3%.

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 16 лістапада. Выбарчыя ўчасткі адкрытыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання — 17 лістапада. У гэты дзень участкі будуць працаваць з 8.00 да 20.00.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239