Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/16/ru_1023814_123/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 04:15
16.11.2019 18:17 Палітыка, Грамадства

На плошчы Свабоды ў Мінску пачынаецца другая акцыя "Сустрэча свабодных людзей"

Мінск, 16 лістапада. Каля 50 чалавек прыйшлі да 18.00 на плошчу Свабоды ў Мінску, дзе пачынаецца другая акцыя "Сустрэча свабодных людзей".

Сустрэча аб'яўленая кампаніяй "Еўрапейская Беларусь". Першая такая акцыя адбылася напярэдадні ў межах перадвыбарнага агітацыйнага пікета кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, сустаршыні руху салідарнасці "Разам" Алены Талстой, якая вылучаецца ў парламент ад Партыі БНФ.

На плошчу прыйшлі вядомыя апазіцыйныя палітыкі Вячаслаў Сіўчык, Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі і іншыя. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным паспрабавалі не прапусціць да прысутных Мікалая Статкевіча, які нёс гукаўзмацняльную апаратуру. Умяшанне журналістаў і іншых удзельнікаў акцыі дазволіла Статкевічу прайсці на плошчу.

Каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель заявіў, што мэта сённяшняй сустрэчы, як і папярэдняй, — "падзяліцца праблемамі і абмеркаваць шляхі іх вырашэння".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239