Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/16/ru_1023836_123/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:27
16.11.2019 21:15 Палітыка, Грамадства

ЦВК: На парламенцкіх выбарах датэрмінова прагаласавала 35,77% выбаршчыкаў

Мінск, 16 лістапада. Правам датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах (12—16 лістапада) скарысталася 35,77% выбаршчыкаў, паведаміла Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

У Гомельскай вобласці гэты паказчык склаў 39,41%, у Магілёўскай — 39,11%, у Віцебскай — 38,26%, Мінскай — 37,49%, Гродзенскай — 36,50%, Брэсцкай — 33,67%, у Мінску — 28,56%.

На папярэдніх парламенцкіх выбарах у 2016 годзе, паводле дадзеных ЦВК, датэрмінова прагаласавала 31,29% выбаршчыкаў, у 2012 годзе — 25,9%.

Арганізатары кампаніі назірання "Права выбару" паведамілі на прэс-канферэнцыі раніцай 16 лістапада, што, паводле іх дадзеных, афіцыйныя лічбы яўкі завышаныя ўдвая.

14 лістапада кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла пасля датэрміновага галасавання на сваім участку: "Усё тое, пра што паведамляецца, гэта не загон, гэта агітацыя, настойлівае запрашэнне прыйсці на выбарчыя ўчасткі... Гэта выхаванне інфантыльнага маладога пакалення. З іх робяць сапраўдных, адказных грамадзян".

Асноўнае галасаванне пройдзе 17 лістапада.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239