Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/19/ru_1024376_745821/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 20:03
19.11.2019 15:44 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі будзе створаны банк даных выканаўчых вытворчасцей

Мінск, 19 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада падпісаў указ № 418 "Аб банку даных выканаўчых вытворчасцей".

Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, "дакумент выданы ў мэтах удасканалення парадку давання інфармацыі аб наяўнасці запазычанасці па выканаўчых вытворчасцях і ўзмацнення кантролю за ходам выканання выканаўчых дакументаў з боку спаганяльнікаў".

Указам, у прыватнасці, прадугледжваецца стварэнне да 1 студзеня 2021 года банка даных выканаўчых вытворчасцей, рэгламентуецца парадак фармавання і вядзення гэтага рэсурсу, давання з яго звестак дзяржаўным органам, натарыусам і іншым зацікаўленым, уключаючы грамадзян і юрыдычныя асобы.

Акрамя таго, усталёўваюцца паўнамоцтвы і адказнасць Міністэрства юстыцыі, абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў пры фармаванні і вядзенні банка даных.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН