Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/20/ru_1024524_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.10.2020 09:26
20.11.2019 19:06 Палітыка

ЗША заклікаюць Беларусь "правесці сур'ёзную рэформу выбарчага заканадаўства" ў адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ

Мінск, 20 лістапада. ЗША шкадуюць, што "альтэрнатыўныя галасы не будуць прадстаўлены ў парламенце" Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў сувязі з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, якія прайшлі 17 лістапада.

Тэкст заявы апублікаваны на сайце Дзярждэпартамента ЗША.

Пампеа адзначыў "мірнае правядзенне" парламенцкіх выбараў і вялікую колькасць акрэдытаваных мясцовых і міжнародных назіральнікаў.

"Аднак місіі па назіранні за выбарамі сумесна прыйшлі да высновы, што "асноўныя свабоды былі праігнараваныя і цэласнасць выбарчага працэсу не была належным чынам гарантаваная", — сказаў Пампеа. — Высновы і заўвагі місій Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы з нагоды гэтых выбараў выклікаюць глыбокую трывогу".

Пампеа падкрэсліў, што сур'ёзныя пытанні выклікаюць перашкоды для рэгістрацыі палітычных партый, пазбаўленне рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, цэласнасць працэсу датэрміновага галасавання, непразрысты працэс, які не паддаецца праверцы падліку галасоў, адсутнасць плюралізму ў складзе выбарчых камісій, крымінальныя санкцыі за дыфамацыю і абмежаванні для працы СМІ.

"Мы адзначаем, што не было ніякіх істотных змяненняў у выбарчым працэсе з тых, што рэкамендавалі БДІПЧ АБСЕ і Венецыянская камісія Савета Еўропы. Мы працягваем заклікаць урад Беларусі правесці сур'ёзную рэформу свайго выбарчага заканадаўства і працэсаў у адпаведнасці з гэтымі рэкамендацыямі, — сказаў Пампеа. — Умацаванне дэмакратыі ўмацуе беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якія Злучаныя Штаты безумоўна і цвёрда падтрымліваюць, і пракладзе шлях да ўмацавання двухбаковых сувязей".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239